Практыкаванне 3 Намалюй тое, што бывае такога колеру
Дата канвертавання 20.03.2017 Памер 17.57 Kb.
праверце сябе і знайдзіце процьму цікавай і карыснай інфармацыі тут: http://www.movananova.by/
Практыкаванне 3
1. Намалюй тое , што бывае такога колеру
чырвоны
памаранчавы
жоўты
зялёны
блакітны
сіні
фіялетавы
ружовы
шэры
твой улюбёны колер
2. Заблукалі літары с і ш. Памяняй іх месцамі! Навучы сяброў нашай чыстагаворцы:
Швісча чайнік гаваркі:
“Шмачна ешці, шябрукі!
Пачаштуйцеся пячэннем
Ды чарэсневым варэннем!
Вельмі я люблю гашцей.
Трэба бачыцца чашцей!
3. Складзіце прымаўкі. Да якіх выпадкаў іх ужываюць?
4. А вы як зразумелі гэтыя словы? Складзіце свае тлумачэнні для любімых слоў
Аэразоль – мазоль, нацёрты ў самалёце
Байкер – апавядальнік баек, казачнік
Баранка – авечка (ад баран)
Барбос – гаспадар бара
Бездар – госць без падарунка
Відэлец – 1. бінокль; 2. бывалы чалавек
Выган – звальненне (ад выгнаць)
Выкуп – разавае мыццё дзіцяці
Дваровы – двое плаксаў
Загаловак – патыліца
Чакаем вас на наступных занятках!
Прыходзьце самі , прыводзьце сяброў, не забывайцеся на алоўкі, асадкі і добры настрой! Далучайцеся да нас у ФБ - https://www.facebook.com/movadzetkam?ref=aymt_homepage_panel