ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА МУЗЕЯ: ШТО ЎЖО ДЭМАНСТРАВАЛАСЯ?
(асноўныя выстаўкі ў 2004 – 2011 гг.)
- “Паэтычны аргумент” (падрыхтаваная мастаком-пастаноўшчыкам Аленай Ігрушай, мастаком па касцюмах Жанай Капустнікавай, асістэнтамі Ірынай Пуцяцінай і Юляй Пякінай, касцюмерам Таццянай Багданоўскай выстаўка эскізаў, касцюмаў і рэквізіта да “нацыянальнага кінапраекта” “Анастасія Слуцкая”);
- “Богінская восень” (выстаўка акварэляў рэжысёра Ігара Воўчака);
- “Ветхае, новае, адвечнае” і “Імкненне” (персанальная і юбілейная выстаўкі жывапісу і графікі мастака кіно Аляксандра Верашчагіна);
- “Кветкі як людзі, іх трэба кахаць!” (персанальная выстаўка мастацкай фатаграфіі аператара і рэжысёра Юрыя Ялхова);
- “Уступи мне, скворец, уголок…” (персанальная выстаўка мастацкай фатаграфіі аператара і рэжысёра Алега Шклярэўскага);
- “Свет без межаў” (юбілейная выстаўка жывапісу і графікі мастака кіно і тэатра Уладзіміра Матросава);
- “Избранное” (персанальная выстаўка мастацкай фатаграфіі аператара Аляксандра Бецева);
- “Времена” (юбілейная выстаўка жывапісу і эскізаў мастака кіно, жывапісца і кніжнага графіка Яўгена Ігнацьева);
- “Калядныя гісторыі” (выстаўка эскізаў Тяццяны Кубліцкай і Дзмітрыя Сурыновіча да аднайменнага анімацыйнага цыкла рэжысёра Ірыны Кадзюковай);
- “Толькі добрыя персанажы” (персанальная выстаўка мастака-пастаноўшчыка анімацыйных фільмаў Таццяны Кубліцкай);
- “Факты кінабіяграфіі” (юбілейная выстаўка эскізаў мастака кіно Яўгена Ганкіна);
- “Ажыўшы кінакадр” (выстаўка эскізаў, рэквізіта і касцюмаў да фільмаў ваеннай тэматыкі з тэатралізаваным прадстаўленнем (міні-спектаклем) – узнаўленнем акцёрамі Верай Паляковай, Святланай Кажамякінай, Дзмітрыям Пусцільнікам і Аляксандрам Камінскім сцэны з фільма “Яшчэ пра вайну”);
- “Я, Уладзімір Дзяменцьеў…” (персанальная выстаўка эскізаў мастака кіно);
- “І памятаем, і захоўваем…” (выстаўка касцюмаў, рэквізіта і эскізаў да беларусуіх гістарычных фільмаў і фільмаў-казак);
- “Насуперак” (персанальная выстаўка мастака-пастаноўшчыка анімацыйных фільмаў Алы Мацюшэўскай);
- “Казка за казкай” (выстаўка эскізаў, касцюмаў і рэквізіту да фільмаў рэжысёра Леаніда Нячаева);
- “Кіно вайны і Перамогі” і “Гэты дзень мы набліжалі як маглі… ” (выстаўкі эскізаў і плакатаў да лепшых беларускіх фільмаў ваеннай тэматыкі);
- “Майстар дзіцячага кіно” (выстаўка кінаплакатаў і эскізаў да фільмаў рэжысёра Льва Голуба);
- “Мой сучаснік у жыцці і кіно” (юбілейная выстаўка мастака кіно і тэатра Уладзіміра Чарнышова);
- “Мінулае ў сучасным” (персанальная выстаўка эскізаў, касцюмаў і рэквізіту да фільмаў і спектакляў мастака па касцюмах Алы Грыбавай);
- “Рэкардсмены кінапраката” (выстаўка эскізаў і плакатаў да фільмаў - касавых лідэраў беларускага кіно);
- “Грані творчасці Майстра” (юбілейная выстаўка жывапісу і эскізаў мастака кіно і тэлебачання Міхаіла Карпука);
- “Настальгія” (выстаўка эскізаў касцюмаў і дэкарацый Элеаноры Сямёнавай і Аляксандра Чартовіча, кінаплакатаў і фотаздымкаў “рабочых момантаў” да фільмаў рэжысёра Валерыя Рубінчыка);
- “Жывая прырода. Акт духоўных зносін” (юбілейная персальная выстаўка мастацкай фатаграфіі аператара Уладзіміра Васінеўскага);
- “Жыццё ў казках” (юбілеюйная выстаўка эскізаў да анімацыйных стужак аператара Юрыя Мільнера);
- “На экране – Уладзімір Караткевіч” (выстаўка эскізаў, фотаздымкаў і плакатаў да фільмаў-экранізацый твораў класіка беларускай літаратуры);
- “Кінематаграфісты смяюцца” (прымеркаваная да Міжнароднага дню гумару выстаўка сяброўскіх шаржаў мастака кіно Яўгена Ганкіна);
- “Вобразы будучых фільмаў” (юбілейная выстаўка эскізаў мастака кіно Вячаслава Кубарава)…
Працяг будзе !!! Сачыце за рэкламай !!! |