Літаратурная забава «Матуліна калыханка»




Дата канвертавання23.02.2017
Памер45.36 Kb.
ДУА «Багданаўскі дзіцячы сад Сенненскага раёна»

Літаратурная забава «Матуліна калыханка»

канспект занятку для дзяцей рознаўзроставай групы

Падрыхтавала выхавацель Рыбчанка І.А.

Мэта: вучыць эмацыянальна ўспрымаць беларускую калыханку, прывіваць цікавасць і павагу да нацыянальных і духоўных каштоўнасцяў, выхоўваць у іх пачуццё нацыянальнай годнасці. Прымаць удзел у сумеснай гульні.
Ход занятка

Выхавацель звяртаецца да дзяцей і прапануе паслухаць верш:

Свеціць як сонца, Вобраз любімы

Ад самай калыскі, Родны і блізкі.

Выхавацель задае пытанне дзецям: «Пра каго гаворыць паэт у вершы? (Адказы дзяцей). Выхавацель працягвае:

Самы родны чалавек на зямлі – матуля.

У бядзе яна суцешыць,

І пакорміць і пацешыць,

Калыханку праспявае -

Гэта мама дарагая.

Дзеці, да нас у госці я запрасіла вашых матуль: «Добры дзень, паважаныя матулі, заходце калі ласка, да нас. Паглядзіце, як сёння прыгожа прыбраны наш пакой. А якая прыгожая калыска, у ёй можна калыхаць ляльку або маленькае дзіця.

Вось калыска – люлька, Песню жаўрука

Над ёй пела матулька Для свйго сынка або дачушкі.
Дзеці, напэўна вам таксама матулі або бабулі спяваюць нанач песенкі. А вы, спяваеце сваім лялькам калі укладваеце іх спаць?

(Адказы дзяцей). Малайцы, усе гэтыя песенкі называюцца – калыханкі. Выхавацель прапануе дзецям пакласці ляльку ў калыску і праспяваць ёй калыханку:

Люлі-люлі, люлечкі, А ты, коця не вурчы,

Спі сынок у люлечцы Ты, Рыгорка, спі, маўчы,

Мой сынок будзе спаць, На коціка – варкота

А я буду калыхаць. На Рыгорку сон-дрымота



c:\documents and settings\admin\рабочий стол\бел. занятія фото\sam_1201.jpg

Выхавацель: Дзеці, вы заўважылі, што ў калыханках, вельмі часта сустракаецца вобраз коціка. А як выдумаеце чаму? (Адказы дзяцей.) Выхавацель: Так ён жыве ў хаце, акрамя таго, коцік – вельмі ласкавая жывёліна, якая любіць пяшчоту, а калі яго пагладзіць, ён варкоча, спявае сваю песеньку-калыханку. Выхавацель прапануе дзецям праспяваць пра коціка ласкава, як робяць гэта матулі. (Раздае дзецям лялькі).

Ціха, кіска, ціха, братка - Дзіцяня не разбудзі

У калысцы спіць дзіцятка Коцік слухахацца не хоча

Будзь жа добранкі, глядзі Скача ён з кутка ў куточак.



З'яўляецца Кот Баюн: Добры дзень,сябры-дзеткі. Эй колькі вас тут сабралася, як дроў у лесе. Ой прабачце, можа каго абразіў. Не, не як кветачак у поле. А мяне вы пазналі? (Адказы дзяцей). Я часта да вас прыходжу, дзетак весялю, гуляю з вамі, розныя забаўлянкі баю.

c:\documents and settings\admin\рабочий стол\бел. занятія фото\sam_1205.jpg

Выхавацель: А ты коценька-каток, у цябе шэранькі хвасток

Ты прыходзь да нас гуляць, будзем лялек калыхаць

А я шэраму кату за работу заплачу.

Дам гарлачык малака і кавалак пірага.



Кот Баюн: Ой, малачко я люблю, каго трэба закалыхаць, хто не хоча спаць? Выхавацель: А вось лялька Вольгачка, капрызнічае, не хоча спаць. Кот Баюн: Люлі-люлі, люлі-люлі, дзеткі ўсе паснулі

Адно маё дзіця не спіць, не гуляе

Вочкамі маргае з катком размаўляе.

Палажу я ў калыбельку, на мяккую пасцельку

Люлі-люлі, спаць, добры сон дзіцяці

А дзіця не спіць, як каток вурчыць.



c:\documents and settings\admin\рабочий стол\бел. занятія фото\sam_1207.jpg

Выхавацель: Нешта, дзіця не хоча спаць, можа твая калыханка не падабаецца, ці не так ласкава ты спяваеш.

Выхавацель звяртаецца да матуль: «Матулі, трэба ваша дапамога. Успомніце, як вы калыхалі сваіх дзетак.»



Адна з матуль спявае калыханку:

Спі, засні, мая дачушка А на небе сінім, чыстым

У гняздзе заснула птушка Ходзіць месяц серабрысты

Ты заплюшчы вачаняты, Пазірае ён зычліва

Агарнула цемра хаты Сцеражэ твой сон шчаслівы.

c:\documents and settings\admin\рабочий стол\бел. занятія фото\sam_1198.jpg

Выхавацель звяртаецца да дзяцей: Вось як трэба, пасля калыханкі вашых матуль лялька адразу заснула. А можа цяпер хто з вас паспрабуе улажыць спаць нашага не паслухмянага Мішку.

Дзіця: Закрываюць кветкі вочкі Спі мой Мішанька, баю-бай

Толькі Мішка спаць не хоча На мяне не пазірай

Ён забраўся пад канапу Ціха-ціха, Мішка будзе спаць

І ляжыць узняўшы лапкі А мы пойдзем пагуляць.



Выхавацель: Малайцы, усіх спаць палажылі. А зараз, дарагія матулі, давайце праспяваем калыханку, каб і дзеткі адпачылі. Спяваюць усе разам: Доўгі дзень, цёплы дзень, адплывае за аблокі,

Сіні цень, сонны цень адпаўзае ў кут далёкі.

Збеглі зайкі ўсе ў лясы, змоўклі птушак галасы,

І буслы ў гняздо схавалі свае доўгія насы.

Баю-бай, баю-бай, вачаняты закрывай,

Баю-бай, баю-бай, разам з намі засынай



Кот Баюн: Заўтра сам устану рана Спіце дзеткі, заўтра новых казак

Ўсіх паціху разбуджу Дужа многа раскажу.



Развітваецца і выходзіць з групы. Занятак закончаны.


База данных защищена авторским правом ©www.urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка