Турнір знаўцаў
роднай мовы
Задачы: фарміраваць цікавасць
і павагу да беларускай мовы, развіваць
інтэлектуальныя здольнасці, выхоўваць уменне ўзаемадзейнічаць у працэсе пазнавалыіай дзейнасці.
- "Родная мова, матчына мова " — так шаноўна і ласкава называем мы сваю мову.
- Сёння мы праводзім турнір знаўцаў беларускай мовы.
(Прадстаўленне журы, каманд.)
- Пажадаем удзельнікам поспехаў. Няхай пераможа мудрэйшы!
1. Конкурс "Адгадай загадкі."
Адгадванне загадак камаыдамі па чарзе.
Ідуць з хаты - вельмі рады,
а калі вяртаюцца
слязамі абліваюцца. (Вёдры)
Ляжыць, не ходзіць,
А сама ўсіх водзіць. (Сцежка)
Еду,
еду - ні дарогі, ні следу. (Лодка)
Скручана, звязана,
на кол насажана, а на вуліцы скача. (Мятла)
Маленькі, сухенькі, а ўсіх адзяе. (Лён)
У агні не гарыць і ў вадзе не тоне. (Лёд)
2. Конкурс "Кот у мяшку".
- Адгадайце, што ў мяшку?
Маленькі, кругленькі, а за хвост не падымеш. (Клубок)
Кінь аб камень не разаб'ецца, кінь на ваду - расплывецца.
(Папера)
3. Конкурс "Прыказкі - мудрай мовы прывязкі".
- Складзіце прыказкі і растлумачце іх сэнс.
Не кажы: вучыўся, а кажы, што пазнаў.
Добра таго вучыць, хто хоча ўсё знаць.
4. Конкурс "Псракладчыкі"
Силач, кувшин, художник, кукла.
Ветка, улыбка, лицо, кукушка.
-
Фізмінутка
-
Конкурс "Хто складзе больш сказаў"
- Неабходна скласці як мага болъш сказаў са словам! "сябар ".
7. Конкурс "Раскажы казку".
(Удзельнікі атрымліваюць на аркушы запісаны пачатак казкі. Патрэбна адгадаць назву казкі, а потым расказаць чым яна закончылася.)
"Пасвіўся на лузе бык. Убачыў ён каля ракі туман і напужаўся: падумаў, што зямля і вада гарыць". ("Пра быка і яго сяброў)
"Адзін чалавек пайшоў у лес дровы секчы. Насёк дровы, сеў на пень адпачыць. Прыходзіць мядзведзь". ("Не сілай, а розумам")
Журы мадводзіць вынікі турніру.